Вы тут

У Беларусі чакаюцца начныя замаразкі

Замёрзлы ліст / rasfokus.ru​

У пятніцу ў Беларусі чакаюцца начныя замаразкі ад 0 да мінус 5 градусаў. Днём будзе без ападкаў, вецер паўднёва-ўсходні, усходні, умераны, максімальная тэмпература паветра складзе 9-14 градусаў цяпла, паведамляюць сіноптыкі.

Умовы надвор'я 8 кастрычніка будзе вызначаць заходняя перыферыя шырокага антыцыклону з цэнтрам над еўрапейскай тэрыторыяй Расіі.

У Мінску днём чакаецца 11-13 градусаў са знакам "плюс", у Брэсце і Гродне — 12-14 градусаў цяпла, у Віцебску, Гомелі і Магілёве — 10-12 градусаў цяпла.

Прагноз надвор'я ў Беларусі на 8 кастрычніка 2021 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.