У Беларусі цэны на паліва прывязалі да курсу долара

"Узгоднены новыя падыходы да далейшай змены рознічных цэн на аўтамабільнае паліва, — цытуе паведамленне "Белнафтахіма" БелаПАН. — Прынята рашэнне індыкатыўнай маркай паліва вызначыць бензін Аі-92-К5-Еўра і аператыўна індэксаваць яго кошт у залежнасці ад курсу долара. Гранічная максімальная рознічная цана на аўтамабільны бензін маркі Аі-92-К5-Еўра паступальна, у некалькі этапаў, будзе ўстаноўлена ў памеры, эквівалентным 1 долару ЗША за 1 літр. Затым кошт гэтага віду бензіну будзе перыядычна індэксавацца ў залежнасці ад змены курсу беларускага рубля ў адносінах да долара ЗША. Перагляд цэн на астатнія віды нафтапрадуктаў будзе адбывацца пры захаванні існуючых цэнавых суадносін паміж бензінам Аі-92-К5-Еўра і іншымі маркамі паліва".

Паводле "Белнафтахіма", выкарыстанне індэксацыі рознічных цэн у залежнасці ад курсу долара да беларускага рубля "дазволіць спалучаць дзяржаўнае і рынкавае рэгуляванне цэн і наблізіць дзеючы ў Рэспубліцы Беларусь механізм цэнаўтварэння на аўтамабільнае паліва да сусветнай практыкі". Да таго ж гэта мусіць забяспечыць максімальную эфектыўнасць працы беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў.

Былі зацверджаныя новыя, павялічаныя ў сярэднім на 4,1%, адпускныя і рознічныя цэны на нафтапрадукты. Бензін Аі-92-К5-Еўра з сённяшняга дня каштуе 10100 рублёў (+400; +4,1%) пры афіцыйным курсе долара на 9 верасня 10470, Аі-95 — 10850 (+450; +4,3%), дызпаліва (самае таннае) — 10950 (+450; +4,3%), "Нормаль-80" — 9150 (+350; +4%).

Гэта трэцяе сёлета падаражанне аўтамабільнага паліва. Папярэдняе адбылося тры тыдні таму — 19 жніўня. Дарэчы, у 2011 годзе паліва даражэла 11 разоў, у 2012-м — 4 разы, у 2013-м — 5 разоў. 

Фота — AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі