У Беларусі будуць плаціць аліменты нават па дасягненні дзіцем паўналецця?

Міністэрства юстыцыі Беларусі не выступае супраць увядзення нормы аб выплаце аліментаў на дзіця нават пасля дасягнення ім паўналецця, але толькі на перыяд навучання. Аб гэтым заявіў міністр юстыцыі Беларусі Віктар Галаванаў, адказваючы на пытанні дэпутатаў. Парламентарыі лічаць, што выплата аліментаў павінна адбывацца да атрымання дзіцем прафесіі.

Асабліва гэта актуальна ва ўмовах 12-гадовай школы, якую дзеці заканчваюць у 18-гадовым узросце. Мінюст вывучае гэтае пытанне. Раней міністэрства ўжо выходзіла з прапановай аб увядзенні гэтай нормы, аднак некаторыя дзяржорганы не падтрымалі яго.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі