У Беларусі больш за 90 тысяч невыязных, ім забароняць выязджаць і праз Расію

Штамп аб адмове ў выездзе, пастаўлены ў беларускі пашпарт
Штамп аб адмове ў выездзе, пастаўлены ў беларускі пашпарт

Абмежаванні на выезд з Беларусі дзейнічаюць у дачыненні да больш як 90 тысяч грамадзян нашай краіны. Гэта каля 1% ад усяго насельніцтва Беларусі.

Да нядаўняга часу беларускія невыязныя маглі, карыстаючыся адсутнасцю агульных баз, выехаць у трэція краіны праз Расію. Але МУС Беларусі працуе над тым, каб перакрыць гэтую магчымасць. Па словах начальніка Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Аляксея Бягуна, запісы аб грамадзянах, у дачыненні да якіх дзейнічаюць абмежаванні на выезд, ужо выгружаныя для размяшчэння ў банку дадзеных Расійскай Федэрацыі.

Такім чынам, хутка будзе сфарміраваны агульны спіс грамадзян, права на выезд якіх абмежавана. Грамадзяне Беларусі не змогуць выязджаць у трэція краіны праз Расію, а грамадзяне РФ — праз Беларусь.

10 дзён таму Беларусь атрымала аналагічных расійскі "чорны спіс" невыязных грамадзян — у ім каля 3000 чалавек. Гэтыя звесткі інтэграваныя ў беларускую базу дадзеных.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі