У Беларусі больш 42 тысяч афіцыйных беспрацоўных

На канец ліпеня ў Беларусі налічвалася 42,3 тысячы беспрацоўных, зарэгістраваных у органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне. Па інфармацыі Міністэрства статыстыкі і аналізу Беларусі, гэта на 9,5% менш, чым у канцы ліпеня мінулага года. Узровень зарэгістраванага беспрацоўя склаў 0,9% эканамічна актыўнага насельніцтва (для параўнання: на канец ліпеня 2007 гады гэты паказчык складаў 1%). Больш за ўсё беспрацоўных зарэгістравана ў Гомельскай і Брэсцкай абласцях - адпаведна 7,8 і 7,7 тыс. чалавек, менш за ўсё - у Мінску (3,6 тыс. чалавек). Сярэдні век беспрацоўных - 35 гадоў.

У студзене-ліпені гэтага года на ўлік было пастаўлена 196 тыс. грамадзян, якія звярнуліся па дапамогу ў працаўладкаванні, з іх беспрацоўнымі прызнаныя 123 тыс. чалавек.
Сярэдні памер дапамогі на аднаго беспрацоўнага ў ліпені 2008 года склаў 46 тыс. рублёў, або 21% бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі