Вы тут

У Беларусі амаль па ўсёй краіне забаранілі наведванне лясоў (карта)

pixabay.com

У Беларусі амаль па ўсёй краіне забаранілі ці абмежавалі наведванне лясоў. Інтэрактыўная карта з'явілася на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі. Рашэнні былі прынятыя 25-26 красавіка з-за высокай рызыкі пажараў. Забароны і абмежаванні не ўведзеныя толькі ў дзясятку раёнаў Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай абласцей: Талачынскім, Дубровенскім, Докшыцкім, Пастаўскім, Браслаўскім, Міёрскім, Шумілінскім, Гарадоцкім, Крычаўскім і Мядзельскім.

mlh.by