У Беларусі амаль на 10% падаражэў прыродны газ для запраўкі аўтамабіляў

Адпускны кошт на прыродны газ для запраўкі транспартных сродкаў у Беларусі павысіцца на 9,6% да 855 рублёў за адзін кубаметр без ПДВ. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрствы эканомікі, якое набывае моц з 21 траўня, паведамляе БЕЛТА.
Неабходнасць перагляду кошту на прыродны газ звязана з павелічэннем кошту яго куплі ў Расіі з 1 студзеня 2009 года.

Акрамя таго, у 2008 годзе неаднаразова павышаліся кошты на іншыя віды маторнага паліва — звадкаваны вуглевадародны газ для запраўкі аўтамабіляў і бензін, што прывяло да змены коштавых міжпаліўных суадносін.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі