Вы тут

У Беларусі адмянілі ўсе футбольныя матчы да 17 жніўня

Гэта не першая адмена футбольных матчаў у нашай краіне летам 2020-га / abff.by

У Беларусі адмянілі ўсе футбольныя матчы з 14-га да 17 жніўня. Федэрацыя футбола традыцыйна спасылаецца на "форс-мажорныя абставіны". Гэтае рашэнне закранула ўсе лігі нацыянальнага першынства. Даты правядзення перанесеных паядынкаў стануць вядомыя пазней.

Адмена футбольных матчаў адбылася на фоне масавых пратэстаў у Беларусі супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Сярод затрыманых пратэстоўцаў апынуўся форвард БАТЭ і зборнай Беларусі Антон Сарока, якога асудзілі на 7 сутак арышту.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.