У Беларусі 103 "дармаеда" добраахвотна заплацілі 314,5 млн рублёў збору

У Беларусі 103 "дармаеда" добраахвотна заплацілі 314,5 млн рублёў збору

У Беларусі за жнівень-верасень 2015 года знайшліся 103 чалавекі, якія добраахвотна з'явіліся ў падатковую інспекцыю і падалі заяву аб сваім "няўдзеле ў фінансаванні дзяржаўных расходаў". Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства па падатках і зборах. Агулам ім налічылі 314 млн 500 тысяч рублёў збору, які яны мусяць заплаціць.

Як паведамляла Еўрарадыё, дэкрэт кіраўніка дзяржавы № 3 "Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства" ("дэкрэт аб дармаедах") быў падпісаны ў красавіку. Тыя беларусы, якія нідзе не працавалі ці калі працавалі, але менш за 183 дні ў 2015 годзе, павінны з 1 жніўня бягучага года да 31 траўня 2016-га самастойна паведаміць пра гэта ў падатковую інспекцыю.

За своечасовы зварот памер гадавога збору для іх зменшаць на 10% і ён складзе 3 млн 240 тысяч рублёў. Заплаціць яго трэба не пазней за 1 ліпеня наступнага года. Для астатніх сума будзе поўнай — 3 млн 600 тысяч рублёў.

Здымак з архіву.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі