Вы тут

У Беларусі 10 новых палітвязняў

На 23 лістапада ў Беларусі 884 палітвязні

Яшчэ 10 чалавек прызнаныя палітвязнямі ў Беларусі, паведамляюць праваабаронцы. Агульная колькасць затрыманых за палітычныя погляды людзей у краіне ўзрасла да 884.

Палітвязнямі прызнаныя Ігар Грышчанкоў, якога асудзілі ў жніўні ў Баранавічах за каментар пра Лукашэнку ў тэлеграм-чаце, Раман Смолькін, Раман Аніськоў, Васіль Глушакоў, Сяргей Батура, Мікалай Ганцаль (усіх асудзілі за абразу альбо Лукашэнкі, альбо прадстаўніка ўлады), Дзмітрый Шчурко, Наталля Падлеўска, Аляксей Забіран (іх затрымалі і таксама абвінавачваюць у абразе Лукашэнкі альбо прадстаўніка ўлады), а таксама Уладзімір Далматовіч (яго ўзялі пад варту па абвінавачванні ў падпале дзяржаўнага сцяга).

Праваабаронцы лічаць пераслед гэтых людзей палітычна матываваным і патрабуюць ад уладаў Беларусі вызваліць іх, а таксама іншых палітвязняў і спыніць крымінальны пераслед у дачыненні да іх.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.