Вы тут

У Беларусь з Польшчы на Lexus прыехаў расіянін з 14 кг гашышу (відэа)

gpk.gov.by

У Беларусь з Польшчы на Lexus прыехаў 31-гадовы расіянін з 14 кг гашышу. Здарэнне адбылося ў пункце пропуску "Брузгі" ў ноч за 27 на 28 траўня. Гродзенскія памежнікі адшукалі схованку з дапамогай тэхнічных сродкаў і службовага сабакі. У дачыненні грамадзяніна Расіі распачалі крымінальную справу, ён знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання. Замежніку пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці, інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта.