У Беларусь з інспекцыяй прыбыў начальнік Генштаба Узброеных Сіл Расіі

У Беларусь з інспекцыяй прыбыў начальнік Генштаба Узброеных Сіл Расіі

У Беларусь прыбыў начальнік Генштаба Узброеных Сіл Расіі Валерый Герасімаў. Як паведамляе прэс-служба Мінабароны РФ, "для кантролю гатоўнасці злучэнняў і воінскіх частак Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі да ўдзелу ў сумесных расійска-беларускіх вучэннях".

Раней у Беларусь прыязджаў міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу.

Вучэнні працягнуцца да 20 лютага. Як заявіў прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон, расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін паабяцаў яму, што войскі РФ пасля іх пакінуць беларускую тэрыторыю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі