У Беларусь прыедуць эстонскія парламентары

Парламенцкая дэлегацыя Эстонскай Рэспублікі прыбудзе 6 ліпеня ў Мінск з афіцыйным візітам. Яе запрасіў Нацыянальны сход Беларусі. Як паведамляе БЕЛТА, дэлегацыю ўзначальвае кіраўнік дэпутацкай групы па парламенцкіх сувязях з Беларуссю Ўладзімір Вельман. Эстонскія госці плануюць правесці сустрэчы з дэпутатамі пастаянных камісій Палаты прадстаўнікоў: па міжнародных справах і сувязях з СНД, па заканадаўстве і судова-прававых пытаннях, па праблемах чарнобыльскай катастрофы, экалогіі і прыродакарыстанню.

Таксама запланаваныя сустрэчы з ў Савеце Рэспублікі, з кіраўніцтвам Міністэрства замежных справаў. Акрамя таго, парламентары Эстоніі наведаюць Нацыянальную бібліятэку, спартовыя і культурныя аб'екты беларускай сталіцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі