8 снежня ў Беларусь з Расіі прыбыў чарговы эшалон з вайсковай тэхнікай, паведамляе ТГ-канал супольнасці чыгуначнікаў.
Ён адправіўся з станцыі Сяляціна 6 снежня. Пункт прызначэння — станцыя Палонка каля палігона "Абуз-Лясноўскі" ў Баранавіцкім раёне.
Паведамляецца, што ў Беларусь прыбылі больш за 15 бензавозаў, не менш за 5 КамАЗаў, 3 "Уралы" і БТР-80А, а таксама 3 грузавыя вагоны з суправаджэннем.