У Беларусь прыбылі чарговыя цягнікі з расійскай вайсковай тэхнікай

Грузавікі з Расіі / t.me/modmilby
Грузавікі з Расіі / t.me/modmilby

У Беларусь прыбылі чарговыя цягнікі з расійскай вайсковай тэхнікай, паведамляе Мінабароны РБ. На здымках відаць, што на платформах на адным з іх, у асноўным, грузавікі з літарамі Z на бартах. На іншым цягніку — бронетэхніка.

Фармальна ўсё гэта будзе ўключана ў склад "рэгіянальнай групоўкі" войскаў Беларусі і Расіі, якая "нарошчваецца" ў нашай краіне. Рэальна ж гэтая вайсковая тэхніка можа быць выкарыстаная для перавозкі салдат на вайну ва Украіну.

У пятніцу Аляксандр Лукашэнка прыляцеў на верталёце на Абуз-Лясноўскі палігон пад Баранавічамі, дзе паразмаўляў з расійскімі саладатамі і афіцэрамі, якія там праходзяць падрыхтоўку.

У Беларусь прыбылі чарговыя цягнікі з расійскай вайсковай тэхнікай
t.me/modmilby
У Беларусь прыбылі чарговыя цягнікі з расійскай вайсковай тэхнікай
У Беларусь прыбылі чарговыя цягнікі з расійскай вайсковай тэхнікай
У Беларусь прыбылі чарговыя цягнікі з расійскай вайсковай тэхнікай

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі