У Беларусь прыбыла гуманітарная дапамога з Польшчы для барацьбы COVID-19

У Беларусь прыбыла гуманітарная дапамога з Польшчы для барацьбы COVID-19

5 чэрвеня ў Беларусь прыбыла другая партыя гуманітарнай дапамогі з Польшчы для барацьбы з COVID-19. У нашу краіну прыехалі 45 фур: пяць з іх разгрузіліся ў Лідзе, іншыя — у Мінску. Агульная маса гуманітарнага грузу склала 300 тон. Гэта — некалькі мільёнаў ахоўных і медыцынскіх масак аднаразовага выкарыстання, апараты штучнай вентыляцыі лёгкіх, лекі, антысептыкі, ахоўныя халаты, ПЦР-тэсты і г. д. Гэта найбуйнейшая партыя гуманітарнай дапамогі ў гісторыі сучаснай Польшчы, паведамляе БЕЛТА.

Першая партыя гуманітарнай дапамогі прыбыла з Польшчы ў Беларусь у красавіку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі