У Беларусь пачала паступаць якасная расійская нафта

У Беларусь пачала паступаць якасная расійская нафта

2 траўня ў Беларусь па нафтаправодзе "Дружба" пачала паступаць якасная расійская нафта. Пра гэта паведамляе прэс-служба "Белнафтахіму". Нафта, якая адпавядае стандарту, з'явілася на мяжы нашай краіны ў 12:40. Забруджаная арганічнымі хларыдамі нафта адпампаваная ў рэзервуары.

На праверцы якасці нафты прысутнічалі прадстаўнікі "Транснафты" і "Гомельтранснафты Дружба". У 14:28 пачалася транспарціроўка нафты ў бок Мазыра. Раней беларускі бок выказаў меркаванне, што Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод атрымае чыстую нафту не раней за 4 траўня.

Як вядома, 19 красавіка беларускія спецыялісты зафіксавалі ў расійскай нафце, якая паступала па нафтаправодзе "Дружба", павышанае ўтрыманне хларыдаў, было сапсаванае абсталяванне на Мазырскім НПЗ. Краіны Еўропы пачалі адмаўляцца прымаць няякасную расійскую нафту, прыпынілі яе транзіт. Беларусь падлічыла, што панесла каля 100 мільёнаў долараў страт.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі