У Барысаве затрымалі рабаўніка

У горадзе Барысаў Мінскай вобласці проста на вуліцы была збітая і абрабаваная жанчына. Падрабязнасці крымінальнага здарэння паведамляе нашая карэспандэнтка Віола Сташкевіч:

«Напад на дваццацігадовую барысаўчанку адбыўся ўвечары на гарадской вуліцы. 32-гадовы мужчына пад пагрозай забойства нажом прымусіў жанчыну аддаць яму мабільны тэлефон.


Для застрашвання ён некалькі разоў ударыў яе кулакамі па галаве. Завалодаўшы «мабільнікам», злачынца знік. Аднак міліцыя яго хутка затрымала, супраць яго распачата крымінальная справа».

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі