У Барысаве спыненая падпольная наркалабараторыя

У Барысаве спыненая дзейнасць падпольнай наркалабараторыі. Двое маладых людзей арганізавалі вытворчасць метадону проста ў кватэры аднаго з мясцовых жыхароў. Падчас ператрусу ў іх было канфіскаванае адпаведнае абсталяванне і хімічныя рэчывы. Для даведкі: адзін грам метадону каштуе на чорным рынку ад 100 да 150 долараў ЗША.

Сёлета гэта ўжо чацверты падобны факт. Два падпольных цэха па вырабе амфетамінаў былі выяўленыя ў Мінску і адзін – у Віцебску. Ва ўсіх выпадках тэхналогію сінтэзу злачынцы засвойвалі з дапамогай інтэрнэту. Рэалізацыя наркотыкаў таксама адбывалася праз сусветнае сеціва.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі