У Баранавіцкім раёне пракуратура прыпыніла дзейнасць дзіцячага лагера

У Баранавіцкім раёне пракуратура прыпыніла дзейнасць дзіцячага лагера

У Баранавіцкім раёне пракуратура прыпыніла дзейнасць дзіцячага лагера “Скаўт”. Прычына — выяўленыя парушэнні патрабаванняў забеспячэння бяспекі дзяцей, выканання санітарных нормаў і правілаў.

Як інфармуе БЕЛТА са спасылкай на пракуратуру Брэсцкай вобласці, лагер быў створаны з прыватнай ініцыятывы на тэрыторыі адной з фермерскіх гаспадарак. Калі туды прыехалі з праверкай супрацоўнікі пракуратуры, на адпачынку знаходзіліся 11 дзяцей ва ўзросце ад 9 да 14 гадоў. Для іх кіраўніцтвам лагера не былі створаны належныя ўмовы для кругласуткавага там знаходжання. У выніку да выпраўлення парушэнняў лагер працаваць не будзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі