У Баранавічах п'яны пенсіянер страляў па дзецях, каб "суцішыць" іх

Увечары 17 жніўня ў міліцыю Баранвічаў звярнуліся бацькі 10-гадовага хлопчыка. Па іх словах, дзіця каталася на ровары з сябрамі недалёка ад дома і раптам адчула боль у назе. Паводле папярэдняй інфармацыі, хлопчык быў паранены з пнеўматычнай зброі, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.

Выявілася, што ў яго страляў 72-гадовы сусед. Мужчыну затрымалі. Падчас допыту ён расказаў следчаму, што выпіваў дома і яму перашкаджалі дзеці, якія гулялі на вуліцы. Каб "суцішыць" падлеткаў, ён стрэліў па іх з пнеўматычнай зброі, падоранай сынам.

Прэс-служба МУС удакладняе, што канфлікты з гэтай нагоды ў мужчыны з суседзямі ўзнікалі і раней.

У яго канфіскавалі зброю і 45 куляў.

На пенсіянера пачалі крымінальную справу па ч. 3 арт. 339 (асабліва злоснае хуліганства) Крымінальнага кодэкса. Яму паграае да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.