У Баранавічах украінец і нікарагуанец аддалі дзяцей у беларускамоўны клас

У Баранавічах украінец і нікарагуанец аддалі дзяцей у беларускамоўны клас

У Баранавічах сёлета набіраюць першы клас з беларускай мовай навучання — пасля працяглага змагання бацькоў яго адкрываюць на базе гімназіі №4. Як паведамляе Радыё Свабода, бацькі першакласнікаў выявілі моцную згуртаванасць у дасягненні сваёй мэты і пасля адмовы мясцовых уладаў напісалі эмацыйны ліст у Міністэрства адукацыі. У выніку рашэнне было прынятае на іх карысць.

Чыноўнікі не чакалі, што ахвотных навучаць дзяцей на беларускай мове набярэцца даволі шмат, бо звычайна гэта 2-3 чалавекі, якія ў выніку пагаджаюцца на рускамоўнае навучанне.

Адметна, што ў гэты першы клас пойдуць дзеці не толькі з беларускамоўных сем’яў: напрыклад, у аднаго з хлопчыкаў бацька — украінец, якія ў сям’і выкарыстоўвае ўкраінскую і рускую мову, а ў адной з дзяўчынак тата — нікарагуанец і размаўляе з дачкой па-англійску. Тым не меней яны заяўляюць пра важнасць таго, каб даць дзецям беларускамоўную адукацыю. Таксама сярод прычынаў аддаць малых у такі клас бацькі называюць невялікую колькасць вучняў, што добра адаб’ецца на навучальным працэсе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі