У Баранавічах мужчына вываліўся з акна чацвёртага паверха

У Баранавічах мужчына вываліўся з акна чацвёртага паверха

Трагічны інцыдэнт здарыўся ў Баранавічах 17 студзеня: з акна чацвёртага паверха вываліўся мужчына і загінуў. Падрабязнасці здарэння агенцтву БЕЛТА паведаміў афіцыйны прадстаўнік УУС Брэсцкага аблвыканкама Сяргей Дучэнка.

Здарэнне адбылося ў 17.35 у адным са шматпавярховых дамоў на вуліцы Камсамольскай. Цела мужчыны каля дома выявілі мінакі і выклікалі міліцыю. Медыкі канстатавалі смерць мужчыны.

Выявілася, што 63-гадовы мужчына жыў у гэтым самым доме. Ён жыў адзін, злоўжываў спіртным. Па словах Дучэнкі, у момант здарэння дзверы ў кватэру былі зачыненыя знутры. У кватэры быў парадак, акно было раскрытае. 

Следства высвятляе, быў гэта суіцыд або няшчасны выпадак.  

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі