У Балівіі ў прорву з вышыні 200 метраў упаў аўтобус з футбалістамі

У Балівіі ў прорву з вышыні 200 метраў упаў аўтобус з футбалістамі

У Балівіі ў прорву з вышыні 200 метраў упаў аўтобус, у якім ехала футбольная каманда Cicles Club Lavalle з Аргенціны. Як інфармуе elsol.com.ar, трагедыя здарылася на горнай дарозе паміж гарадамі Тарыха і Патасі. Мяркуецца, што не спрацавалі тармазы і аўтобус паляцеў уніз. Агулам загінулі 13 чалавек, з іх — 4 футбалісты з аргенцінскай каманды (ім ад 19 да 24 гадоў). Траўмы атрымалі 20 чалавек, сярод іх 6 футбалістаў, адзін з іх знаходзіцца ў цяжкім стане.

Адзначаецца, што аргенцінскія футбалісты ўдзельнічалі ва ўрачыстых мерапрыемствах з нагоды юбілея клуба. Яны збіраліся згуляць таварыскі матч у Балівіі.

У Балівіі ў прорву з вышыні 200 метраў упаў аўтобус з футбалістамі
elsol.com.ar

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі