Вы тут

У Балгарыі адкрылі бюст Янкі Купалы

Бюст Янкі Купалы / rus.bg

У балгарскім горадзе Пліска ўрачыста адкрылі бюст народнага паэта Беларусі Янкі Купалы. Цырымонія прайшла ў Двары кірыліцы, паведамляе БЕЛТА.

Супрацоўнікі беларускай амбасады ў Балгарыі распавялі, што пастамент бюста быў "пасыпаны зямлёй з радзімы Янкі Купалы". Беларуская дэлегацыя ўсклала да помніка белыя ружы — улюбёныя кветкі паэта. Таксама прагучалі вершы класіка на беларускай і балгарскай мовах.

Аўтар бюста беларускі скульптар Уладзімір Слабодчыкаў. Ён прысутнічаў на цырымоніі. Акрамя таго ў беларускую дэлегацыю ўвайшлі Надзвычайны і Паўнамоцны Амбасадар Беларусі ў Балгарыі Аляксандр Лукашэвіч, супрацоўнікі Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы, намеснік старшыні Беларускага фонду культуры Анатоль Бутэвіч

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.