У Бабруйску падарвалі бровар, якому было больш за 100 гадоў

Знос бровара ў Бабруйску / komkur.info

Два дні ў Бабруйску адбываўся знос старадаўніх будынкаў мясцовага бровара — было завода вінаградных напояў. Будынкі падрывалі 3 і 4 кастрычніка.

Як піша мясцовае выданне "Коммерческий курьер", жыхароў бліжэйшых дамоў напярэдадні папрасілі раскрыць вокны, каб выбуховай хваляй не павыбівала шыбы.

Спярша 3 кастрычніка ўзарвалі чатырохпавярховую вежу. 4 кастрычніка ўзарвалі будынак віннага склада 1897 года пабудовы. Ён быў упрыгожаны надпісам "Vinitus Unitis" ("Таварыства вінаградараў") на фасадзе. Каб знесці яго, спатрэбіліся два выбухі.

Мясцовыя жыхары раней неаднаразова звярталіся ў гарвыканкам і ў Мінкульт з просьбай надаць будынкам статус гісторыка-архітэкртурнай спадчыны, але дамагчыся гэтага не змаглі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.