У аўторак у Беларусі чакаецца да 20 градусаў марозу

Уначы ў аўторак, 6 студзеня, у Беларусі чакаецца кароткачасовы снег, удзень істотных ападкаў не прагназуецца. Вецер будзе паўночным, 5-10 метраў за секунду, уначы і раніцай — з парывамі да 14 метраў за секунду.

Тэмпература паветра на працягу сутак складзе 6-13 градусаў ніжэй за нуль, уначы на Віцебшчыне — 14-18 марозу, месцамі прагназуецца да 20 градусаў са знакам мінус, інфармуе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі