На "Беларусь 1" выступяць Ціханоўская, Канапацкая, Чэрачань і Дзмітрыеў

На "Беларусь 1" выступяць Ціханоўская, Канапацкая, Чэрачань і Дзмітрыеў

У аўторак, 21 ліпеня, Святлана Ціханоўская выступіць на тэлеканале "Беларусь 1". Пачатак у 17:00. Кандыдат у прэзідэнты мае паўгадзіны на тое, каб выкласці сваю праграму ці звярнуцца да беларускага народа. 20 ліпеня Ціханоўская выступала на Першым канале Беларускага радыё. Яна расказала пра свайго мужа, Сяргея Ціханоўскага, які знаходзіцца за кратамі, і пра іншых людзей, якія таксама арыштаваны.

"Галоўная мая задача — вярнуць людзям права голасу, — гаварыла Святлана Ціханоўская. — Мы павінны абіраць і дэпутатаў, і прэзідэнта. Я прыйшла ў палітыку, каб правесці сумленныя сапраўдныя выбары".

21 ліпеня на "Беларусь 1" таксама выступяць кандыдаты ў прэзідэнты Ганна Канапацкая (пачатак у 17:30), Сяргей Чэрачань (18:00), Андрэй Дзмітрыеў (18:30).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі