У аўторак амаль па ўсёй Беларусі пройдзе мокры снег, месцамі завіруха

У аўторак амаль па ўсёй Беларусі пройдзе мокры снег, месцамі завіруха

У аўторак, 1 сакавіка, амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца працяглыя і моцныя ападкі. Уначы гэта будзе мокры снег, раніцай і ўдзень — снег, мокры снег, дождж, месцамі — завіруха. Вецер усходні, 5-10 метраў за секунду. Прагназуецца ўзмацненне ветру з парывамі да 15-18 метраў за секунду.

На поўначы нашай краіны магчымае наліпанне мокрага снегу, галалёд, на дарогах — галалёдзіца.

Што да тэмпературы паветра, то ў начныя гадзіны яна складзе ад 0 да мінус 6 градусаў (на поўдні — 1-3 цяпла), у дзённыя — ад мінус 2 градусаў на поўначы Беларусі да 5 градусаў са знакам плюс на поўдні, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі