У аўторак Аляксандр Лукашэнка правядзе Алімпійскі сход

У аўторак Аляксандр Лукашэнка правядзе Алімпійскі сход

У аўторак, 30 траўня, Аляксандр Лукашэнка правядзе Алімпійскі сход. Як вядома, кіраўнік дзяржавы — прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта. На працягу траўня, на яго даручэнне, праходзіла “перафарматаванне” сферы беларускага спорту. У многіх спартыўных федэрацыях было зменена кіраўніцтва.

Вясной 2017-га Лукашэнка часта выказваўся на тэму айчыннага спорту, вынікаў беларускіх спартсменаў. Апошнім часам найбольш ён крытыкаваў выступленні беларускіх хакеістаў і ўвогуле сітуацыю ў айчынным хакеі. Федэрацыю хакея Беларусі ўзначаліў Сямён Шапіра, былы старшыня Мінскага аблвыканкама.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі