У аўтапарку Віцебска заканчваецца паліва: магчымыя перабоі з аўтобусамі

У аўтапарку Віцебска заканчваецца паліва: магчымыя перабоі з аўтобусамі

У віцебскім аўтапарку №1 заканчваецца паліва. 23 сакавіка магчымыя перабоі на аўтобусных маршрутах. Абвестка пра гэта з'явілася на афіцыйным сайце прадпрыемства. 

"У сувязі з цяжкім матэрыяльным становішчам на прадпрыемстве, што прывяло да немагчымасці заправіць палівам аўтобусы, у руху гарадскога рэгулярнага транспарту магчымыя перабоі. Адміністрацыя філіяла "Аўтобусны парк №1 г.Віцебска" ААТ "Віцебскаблаўтатранс" прыносіць прабачэнні за нязручнасці", — гаворыцца ў паведамленні. 

На гарадскіх інтэрнэт-форумах, як пішуць "Народныя навіны Віцебска", карыстальнікі пацвярджаюць, што аўтапарк застаўся без дызпаліва. Па іх словах, 22 сакавіка аўтобусы выпрацоўваюць паліва ў баках і сыходзяць з лініі.

Дарэчы, у абласным цэнтры шэраг раёнаў маюць толькі аўтобусныя маршруты. Напрыклад, гэта новы раён Білева, куды так і не правялі тралейбусную сетку. Да такіх прадпрыемстваў, як мясакамбінат і малаказавод, таксама можна дабрацца толькі на аўтобусе ці асабістым аўто.

У аўтапарку Віцебска заканчваецца паліва: магчымыя перабоі з аўтобусамі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі