У Ашмянскім раёне памежнікі затрымалі аўтамабіль, які вёз самаробны беспілотнік
![Беларус самастойна вырабіў беспілотнік](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-02/dro01.jpg.webp?itok=84oxdSra)
Беларус самастойна вырабіў беспілотнік / vk.com/gpkgovby
У Ашмянскім раёне памежнікі затрымалі аўтамабіль, які вёз самаробны беспілотнік. Здарэнне адбылося 13 лютага. Пасля гэтага па месцы жыхарства кіроўцы правялі агляд, знайшлі камплектуючыя, а таксама радыёстанцыі і нейкія "таварна-матэрыяльныя каштоўнасці" (цыгарэты для кантрабанды праз мяжу?).
Беспілотнік адправілі на экспертызу, а ў дачыненні ўладальніка аўтамабіля распачалі адміністрацыйны працэс. Яму пагражае штраф. Як вядома, у памежнай зоне забаронена карыстацца беспілотнікамі, але кантрабандысты ідуць на рызыку, перакідваючы цыгарэты ў Літву. Да таго ж з нядаўняга часу ў РБ дазволена захоўваць і выкарыстоўваць беспілотнікі толькі арганізацыям і ІП.
![У Ашмянскім раёне памежнікі затрымалі аўтамабіль, які вёз самаробны беспілотнік](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/Dro02.jpg.webp?itok=uu8A8me8)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.