У Ашмянах п'яная кіроўца збіла пенсіянерку, завезла яе ў бальніцу і ўцякла

У Ашмянах п'яная кіроўца збіла пенсіянерку, завезла яе ў бальніцу і ўцякла

У Ашмянах п'яная жанчына на "Шкодзе" збіла пенсіянерку. Яна падчас павароту заехала на астравок бяспекі, на якім і стаяла жанчына. Кіроўца завезла пацярпелую ў бальніцу і ўцякла, у міліцыю пра дарожна-транспартнае здарэнне не паведамляла, адзначае прэс-служба ДАІ Гродзенскай вобласці.

Зламысніцу знайшлі. Утрыманне алкаголя ў яе арганізме перавысіла гранічна дапушчальнае прыблізна ў сем разоў.

Паведамляецца, што ў пацярпелай пенсіянеркі пераломы нагі і рукі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі