Вы тут

У Асацыяцыі рэстаратараў раскол праз інаўгурацыю Лукашэнкі

Наталля Садоўская — адзіная дзяўчына ў кадры

Пасля таго, як Наталля Садоўская, кіраўніца Асацыяцыі рэстаратараў Беларусі, з'явілася на інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі, яе арганізацыя пачала трышчэць па швах. Учынкам Садоўскай не задаволеныя прыхільнікі пераменаў і тыя, хто лічаць, што рэстаратары мусілі заставацца па-за палітыкай.

"Далейшае прыбыванне ў ARESTO.BY дыскрэдытуе мяне перад самім сабой", — лічыць саўладальнік мінскай рэстарацыі "Бессонница" Арцём Герасімаў. Ён падаў заяву аб выхадзе з Назіральнай рады АРБ.

Асацыяцыя выклала сваю пазіцыю адразу пасля таго, як стала вядома, што яе кіраўніца прысутнічала на інаўгурацыі. Яна палягае ў тым, што Садоўская прысутнічала ў Палацы Незалежнасці як прыватная асоба, а не як кіраўніца АРБ. Да таго ж, як стала вядома Еўрарадыё, дзяўчына, як і шмат хто з іншых гасцёў цырымоніі, не ведала, куды яе запрашаюць.

Рэстаратары Беларусі аб'ядналіся ў асацыяцыю ў красавіку, каб дапамагчы адно аднаму выжываць у час каранавіруса і абараняць свае правы. Першым кіраўніком асацыяцыі быў Вадзім Пракоп'еў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.