У амерыканскай турме памёр 92-гадовы лідар ку-клукс-клана

У амерыканскай турме памёр 92-гадовы лідар ку-клукс-клана

У турме амерыканскага штата Місісіпі ва ўзросце 92 год памёр адзін з былых лідараў ку-клукс-клана Эдгар Рэй Кілен. 17 студзеня яму павінна было споўніцца 93 гады. Кілен быў асуджаны ў 2005 годзе, праз болей як 40 гадоў пасля здзяйснення злачынства. Яго асудзілі за забойства праваабаронцаў Джэймса Чэйні, Майкла Швернера і Эндру Гудмана ў 1964 годзе. Сябры ку-клукс-клана напалі на праваабаронцаў і забілі іх. Целы знайшлі толькі праз паўтара месяцы.

У 1967 годзе паводле федэральных абвінавачанняў асудзілі 18 чалавек, у тым ліку лідара мясцовага ку-клукс-клана Сэма Баўэрса і Кілена. Апошні на месцы забойства не прысутнічаў, таму яму не вынеслі прысуд. У той час Кілен быў святаром у мясцовай баптысцкай царкве, таму прысяжныя не паверылі, што “божы чалавек” здольны на забойства.

У 1990-я гады выйшла некалькі артыкулаў і інтэв’ю з Баўэрсам, які сказаў, што “завадатар забойства пасля працэсу 1967 года выйшаў з суду вольным чалавекам”. Пасля гэтага расследаванне аднавілася. Праз 40 гадоў Кілена зноў судзілі.

Ку-клукс-клан — гэта радыкальная ўльтраправая арганізацыя ў ЗША, якая з’явілася ў 1865 годзе пасля Грамадзянскай вайны. Сябры арганізацыі былі вядомымі судамі Лінча над цемнаскурымі амерыканцамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі