У Амерыцы беларус забіў сваю цяжарную жонку

Сварка беларускай шлюбнай пары, якая пражывае ў амерыканскім Эшвіле, прывяла да забойства. Такую папярэднюю версію паліцыі распаўсюдзіла 1 жніўня амерыканская газета "Сітызен Таймс".

29 ліпеня Дзмітры Сімановіч прызнаўся паліцыянту, што забіў сваю 26-гадовую жонку. Цела памерлай было знойдзена каля ложка ў доме, дзе і жылі беларусы. Згодна з вынікамі ўскрыцця, Іна Сімановіч была задушаная.

Жанчына была на трэцім месяцы цяжарнасці. У пары ўжо ёсць двое маленькіх дзяцей, якія, па інфармацыі паліцыі, не з'яўляюцца ім роднымі.

Беларусу інкрымінуюць наўмыснае забойства, за якое прадугледжана пакаранне ў выглядзе смяротнай кары або пажыццёвага турэмнага зняволення.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі