У 2022 годзе Беларусь закупіць 4 мільёны вакцын супраць каранавіруса

Вакцыны супраць каранавіруса / РИА Новости
Вакцыны супраць каранавіруса / РИА Новости

У бюджэт 2022 года Беларусь заклала грошы на закупку 4 мільёнаў вакцынаў супраць каранавіруса, пішуць "Мінск-Навіны" са спасылкай на дэпутатку Таццяну Рунец. Усяго на ахову здароўя пойдзе 8,4 мільярда беларускіх рублёў. З іх на вакцыны збіраюцца патраціць 240 мільёнаў рублёў.

Відавочна, што чыноўнікі вырашылі пайсці простым шляхам: палічылі, колькі ў краіне яшчэ не вакцынаваных грамадзян. Але забыліся, што праз паўгода пасля вакцынацыі яе трэба рабіць зноўку — ці “бустэр”, ці поўны курс. Гэта значыць, што вакцын трэба набыць значна больш.

Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па эканоміцы, бюджэце і фінансах Таццяна Рунец таксама расказала, колькі дзяржава траціць на лячэнне хворых каранавірусам у бальніцах.

— Адзін дзень абыходзіцца бюджэту ў суму ад 1,5 да 2 тысяч рублёў. Гэта ў рэанімацыі. У звычайнай палаце —185 рублёў у суткі. Гэта паводле разлікаў Міністэрства аховы здароўя. Гэта таксама вялікія ўкладанні, — лічыць дэпутатка і нагадвае, што за бюджэтныя сродкі таксама закупляецца дарагое абсталяванне, неабходнае не толькі ў барацьбе з каранавіруснай інфекцыяй, але і іншымі хваробамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі