Археолаг Марат Клімаў — пра ўнікальныя знаходкі пад Полацкам
У Дзень археолага абмяркоўваем крыж стральца з войска Івана Жахлівага ды іншыя цікавыя артэфакты.
15 жніўня — неафіцыйнае прафесійнае свята археолагаў. Сёлета археалагічныя раскопкі былі багатыя на знаходкі: унікальны крыж часоў Івана Жахлівага, лыжка часоў неаліту, якой 4 тысячы гадоў ды іншае. Пра археалогію і знаходкі размаўляем з археолагам, старшым навуковым супрацоўнікам Інстытута гісторыі Акадэміі навук Беларусі Маратам Клімавым.
Відэастрым размовы таксама даступны на нашых акаунтах у сацсетках: Фэйсбук, Вконтакте, Аднакласнікі і Youtube.