TUT.by: па "цукровай справе" выстаўленыя абвінавачанні

TUT.by: па "цукровай справе" выстаўленыя абвінавачанні

Затрыманым фігурантам "цукровай справы" выставілі абвінавачанні. Пра гэта піша партал TUT.by са спасылкай на ўласныя крыніцы.

Абвінавачанне трэба выставіць на працягу 10 дзён пасля затрымання, а прайшло ўжо 14. Тое, што абвінавачанне выстаўленае журналістам пацвердзіла ананімная крыніца.

Дырэктараў усіх беларускіх цукровых заводаў затрымаў Камітэт дзяржбяспекі.  За кратамі апынуліся Міхаіл Крыштаповіч (Гарадзейскі камбінат), Віктар Міронаў (Жабінкаўскі цукровы завод), Мікалай Пруднік (Слуцкі камбінат), Дзмітрый Ягораў (Скідзельскі завод). Некалькі дзён гэтыя затрыманні ніяк не каментаваліся. 

Толькі 4 лютага на тэлеканале "Беларусь 1" паказалі 12-хвілінны сюжэт "Цукровая мафія", прысвечаны гучным затрыманням. У ім справу каментаваў супрацоўнік КДБ, а ў сюжэце выкарыстоўваліся матэрыялы аператыўных здымак. Паведамлялася, быццам кіраўнікі заводаў пастаўлялі ў Расію цукар па заніжаных коштах, там прадавалі яго за хабар праз Беларускую цукровую кампанію, а атрыманыя грошы дзялілі паміж сабой. Паводле інфармацыі КДБ, сумы хабару штогод складалі сотні тысяч долараў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі