Вы тут

Навіну пра з'яўленне Шуневіча "Дынама" праілюстравала здымкам 2018 года

Параўнайце / hcdinamo.by

Прэс-служба ХК "Дынама-Мінск" паведаміла, што 11 лютага старшыня Назіральнага савета Ігар Шуневіч правёў працоўную сустрэчу з кіраўніцтвам каманды. Навіна шырока разышлася па СМІ, бо на выходных з'явіліся чуткі, што Шуневіч затрыманы па "цукровай справе". Яго нават быццам бы бачылі ва ўнутраным дворыку будынка КДБ у Мінску.

Сённяшняя навіна магла б абвергнуць гэтыя чуткі. Аднак Еўрарадыё заўважыла, што фотаздымак Ігара Шуневіча цалкам супадае з апублікаваным на сайце мінскага "Дынама" 11 ліпеня 2018 года. 

Не выключана, што прэс-служба вырашыла не замарочвацца і выкарыстала для ілюстрацыі навіны старое фота. Але гэта не найлепшы спосаб для абвяржэння чутак. 

Па "цукровай справе", якую расследуе КДБ, затрыманыя кіраўнікі ўсіх беларускіх цукровых заводаў, кіраўнік Беларускай цукровай кампаніі, а таксама адзін з былых высокапастаўленых змагароў з арганізаванай злачыннасцю Уладзімір Ціхіня.   

Так выглядае Шуневіч на сённяшнім фота на сайце "Дынама"...
...а так Шуневіч выглядае на фота 2018 года

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.