Вы тут

TUT.by: Міжнародны фінансавы цэнтр на грошы шэйхаў ААЭ пабудуюць каля Драздоў

Віктар і Аляксандр Лукашэнкі на сустрэчы з арабскім шэйхам / president.gov.by/

У Мінску плануюць пабудаваць Міжнародны фінансавы цэнтр на грошы шэйхаў Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў. Як распавядала Еўрарадыё, гэта абмяркоўвалася падчас сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з прэм'ер-міністрам ААЭ шэйхам Мухамедам бен Рашыдам аль-Мактумам. Кіраўнік Беларусі цяпер знаходзіцца з візітам у ААЭ. 

Для пабудовы фінансавага цэнтра, як піша TUT.by, асноўнай пляцоўкай разглядаецца паўночны бераг Свіслачы каля вадасховішча Дразды. 

Мяркуецца, што тут размесцяцца дзелавая, забаўляльная і турыстычная зоны, а таксама міжнародны выстаўны комплекс. Мяркуецца, што комплекс зойме плошчу да тысячы гектараў.

Канцэпцыю комплексу рыхтуюць арабскія шэйхі. Рэалізацыя пачнецца толькі пасля таго, як яе падпіша Лукашэнка. Як адзначае TUT.by, па-першае, трэба будзе ўносіць змены ў генплан Мінска, каб вывесці з абароту ворныя землі. Па-другое, для такіх праектаў звычайна прызначаюць ільготны падатковы рэжым.

Межы ўчастка, на якім размесціцца фінансавы цэнтр / Яндэкс-мапы

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.