Турцыя падтрымае ўступленне Швецыі і Фінляндыі ў NATO

Турцыя падтрымае ўступленне Швецыі і Фінляндыі ў NATO

Турцыя падтрымае ўступленне Швецыі і Фінляндыі ў NATO. Краіны падпісалі адпаведнае пагадненне.

Перамовы прайшлі ў Мадрыдзе. Па іх выніках з'явіўся сумесны мемарандум міністраў замежных спраў. Можна меркаваць, што Стакгольм і Хельсінкі пайшлі на саступкі Турцыі, і яна зняла вета на іх уступленне ў паўночнаатлантычны альянс. "Канкрэтныя крокі" агучаць у бліжэйшыя дні, але "гэтае рашэнне ўжо немінучае".

Швецыя і Фінляндыя вырашылі ўступіць у NATO пасля пачатку расійскай агрэсіі супраць Украіны. Аднак Турцыя мела прэтэнзіі, з-за чаго працэс мог зацягнуцца.

У сталіцы Іспаніі 28-30 чэрвеня пройдзе саміт NATO. Згаданыя перамовы прайшлі перад яго адкрыццём.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі