Вы тут

NATO павялічыць колькасць сіл хуткага рэагавання амаль у восем разоў

"Найбуйнейшы перагляд сістэмы калектыўнай абароны і стрымлівання з часоў халоднай вайны" / twitter.com/NATO

NATO павялічыць колькасць сіл хуткага рэагавання амаль у восем разоў — да 300 тысяч вайскоўцаў. Пра гэта заявіў у панядзелак генсакратар паўночнаатлантычнага альянсу Енс Столтэнберг. Сілы рэагавання NATO на сённяшні дзень складаюць каля 40 тысяч вайскоўцаў.

Як паведамляе "Бі-Бі-Сі", будуць прынятыя і іншыя меры, якія ўключаюць спецыяльнае разгортванне сіл для абароны канкрэтных саюзнікаў. Столтэнберг падкрэслівае, што гэта "найбуйнейшы перагляд сістэмы калектыўнай абароны і стрымлівання з часоў халоднай вайны". Прычына вядомая — агрэсіўная палітыка Расіі, развязаная ёй вайна ва Украіне.

На гэтым тыдні ў Мадрыдзе пройдзе саміт NATO. Будзе абмяркоўвацца далейшая падтрымка Украіны ў яе абарончай вайне супраць Расіі. Генсек чакае, што Расія будзе вызначана як "самая сур'ёзная і прамая пагроза" для бяспекі альянса. Тое, што раней РФ разглядалася ў якасці партнёра, ужо ў мінулым.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.