NATO рыхтуе план поўнага пераўзбраення ўкраінскай арміі

NATO рыхтуе план поўнага пераўзбраення ўкраінскай арміі

NATO рыхтуе план поўнага пераўзбраення ўкраінскай арміі. Яна мусіць перайсці з постсавецкай зброі на зброю паўночнаатлантычнага альянсу. Як паведамляе УНІАН, такую заяву зрабіў генсек NATO Енс Столтэнберг. Паводле яго слоў, увечары ў сераду міністры абароны краін альянса аб'явяць пра выдзяленне Украіне новай ваеннай дапамогі, уключна з дальнабойнай артылерыяй і цяжкімі ўзбраеннямі.

Заява Столтэнберга прагучала ў дзень адкрыцця ў Бруселі пасяджэння Кантактнай групы па пытаннях абароны Украіны. У ёй паўдзельнічаюць прадстаўнікі паўсотні краін свету, якія падтрымліваюць Кіеў ва ўмовах расійскай агрэсіі.

Раней генсек NATO заяўляў, што саміт будзе "гістарычным".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі