Трыумф партыі Джонсана: у кансерватараў абсалютная большасць у парламенце

Трыумф партыі Джонсана: у кансерватараў абсалютная большасць у парламенце

На датэрміновых выбарах у Палату абшчын брытанскага парламента перамагла Кансерватыўная партыя прэм'ер-міністра Борыса Джонсана. Паводле яшчэ не канчатковых звестак, яна атрымала 355 месцаў з 650. Джонсан — еўраскептык. Ён абяцае тэрмінова вывесці Вялікабрытанію з ЕС — парламент прагаласуе за шматпакутнае пагадненне з Еўрасаюзам. У выніку, 31 студзеня наступнага года Вялікабрытанія фармальна выйдзе з Еўрапейскага саюза, фактычны выхад адбудзецца ў канцы 2020-га пасля пераходнага перыяду, інфармуе "Бі-Бі-Сі".

У лейбарыстаў на чале з Джэрамі Корбінам 202 мандаты, Шатландская нацыянальная партыя атрымала 48, Ліберальна-дэмакратычная партыя — 10, у паўночнаірландскай Дэмакратычнай юніянісцкай партыі — 8, Партыя Уэльса атрымала 4 мандаты, а зялёныя толькі 1. У брытанскі парламент таксама праходзяць 14 незалежных дэпутатаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі