Трыб'ют U2 запісалі афрыканскія выканаўцы

Музыка гурта U2 справакавала запіс незвычайнага трыб'юта. Песні ірландскай чацвёркі пераспявалі ў сваім характэрным стылі вядомыя афрыканскія артысты.

Такім чынам музыкі "чорнага кантыненту" падзякавалі гурту і яго лідэру Бона за актыўную гуманітарную дзейнасць у галіне рашэння штодзённых праблем бедных афрыканскіх краінаў.

Удзел у запісе складанкі "In The Name Of Love: Africa Celebrates U2" узялі выканаўца world-music Анжалік Кіджа, хіп-хоп каманда African Underground All-Stars, дуэт Les Nubians і паўднёва-афрыканскі гурт Soweto Gospel Choir.

Таксама ўдзел у праекце ўзялі і гітарыст Aerosmith Джо Пэры, які разам са сваімі пратэжэ Sierra Leone's Refugee All Stars запісаў кавер-версію кампазіцыі U2 "Seconds".

Паводле словаў супрадзюсара праекта Шоўна Амаса: "Новыя версіі песняў захавалі характэрныя рысы, хоць абзавяліся нязвыклымі для еўрапейскага слыху гармоніямі і выконваюцца на экзатычных інструментах. Гэта паказчык глабальнага маштабу артыста - калі песні пазнаюцца нават у іншай інтэрпрэтацыі і ў перакладзе на іншую мову".

Дадам, што рэліз альбома "In The Name Of Love: Africa Celebrates U2" запланаваны на 1 красавіка 2008-га года.

Фота: www.muzyczna.pl

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі