Тры гады Няронскаму аўтаматычна даказваюць віну Ціханоўскага?

Уладзімір Няронскі​ / spring96.org
Уладзімір Няронскі​ / spring96.org

Суд Лагойскага раёна прысудзіў блогера са Слуцка Уладзіміра Няронскага да трох гадоў калоніі. Гэта першы прысуд па "справе Сяргея Ціханоўскага". І, нягледзячы на тое, што блогера, якому не далі стаць кандыдатам у прэзідэнты, не было ў зале, рашэнне суда можа мець прававыя наступствы і для Сяргея Ціханоўскага, і для яго прыхільнікаў.

Няронскага прызналі вінаватым у абразе прадстаўніка ўлады — старшыні Слуцкага райвыканкама Андрэя Янчэўскага — і ў "арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо ў актыўным удзеле ў іх". Прычым падчас судовага пасяджэння прагучала, што блогер дзейнічаў у змове з Сяргеем Ціханоўскім і Мікалаем Статкевічам.

Адвакат Сяргей Лепеш падчас судовага пасяджэння звяртае ўвагу, што ў абвінавачанні гаворка ідзе пра заклікі Мікалая Статкевіча, Сяргея Ціханоўскага і Паўла Севярынца да беспарадкаў, якімі "натхніўся" Няронскі. Самі гэтыя заклікі ў матэрыялах справы не прыводзяцца, а палітыкаў, якія іх выказвалі, у зале суда няма.

Три года Неронскому автоматически доказывают вину Тихановского?

"Фактычна вам прапануюць, высокі суд, прызнаць вінаватымі ў здзяйсненні злачынства асоб, якіх вы ніколі не бачылі", цытуе словы адваката, сказаныя ў зале суда, "Медиазона-Беларусь".

Лепеш зазначае, што прысуд супраць Няронскага можа быць выкарыстаны як прэюдыцыя па справе палітыкаў. Калі ў рашэнні суда будзе сказана, што яны заклікалі да беспарадкаў, якія выклікалі парушэнні работы транспарту і прадпрыемстваў, гэта будзе лічыцца ўжо даказаным фактам, на які змогуць абапірацца іншыя суды.

 

Прэюдыцыя — абавязковасць для ўсіх судоў, якія разглядаюць справу, прыняць без праверкі доказаў факты, раней устаноўленыя судовым рашэннем, якое ўступіла ў законную сілу, па іншай справе, у якой удзельнічаюць тыя ж асобы.

"Абставіны, якія ўступілі ў законную сілу адным прысудам, абавязковыя для любога органа, які вядзе крымінальны працэс. Гэта значыць, напрыклад, калі будзе напісана, што Іваноў — гэта Пятроў, значыць, Іваноў — гэта Пятроў", — так Сяргей Лепеш тлумачыць сваю думку ў размове з Еўрарадыё.

Тры гады калоніі, якія атрымаў Няронскі, — гэта самае строгае пакаранне па гэтых артыкулах (369 і 342 КК РБ).

Уладзімір Няронскі — аўтар ютуб-канал "Слуцк для жизни". Ён сапраўды меў зносіны з Сяргеем Ціханоўскім, у лютым 2020-га рабіў яму экскурсію па горадзе. Следства сцвярджае, што ў гэты час Ціханоўскі даваў Няронскаму нейкія ўказанні.

Слуцкага блогера затрымалі 6 траўня 2020 года — спачатку за адміністрацыйнае правапарушэнне. У чэрвені ён стаў фігурантам крымінальнай справы. Праваабаронцы прызналі яго палітвязнем — як і Сяргея Ціханоўскага, і Мікалая Статкевіча. Усяго ў спісе беларускіх палітвязняў — 220 імёнаў.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі