Вы тут

Тры бронзы Еўрапейскіх гульняў: батутыстка Ганна Ганчарова і баскетбалісты

Ганна Ганчарова (справа) / Reuters

Пасля золата дзюдаісткі Марыны Слуцкай беларускія спартсмены ў панядзелак заваявалі на Еўрапейскіх гульнях тры бронзы. Трэці вынік паказала батутыстка Ганна Ганчарова, срэбра ў Любы Галавіной з Грузіі, золата — у Леі Лабрус з Францыі. Трэція месцы заваявалі жаночая і мужчынская баскетбольныя зборныя Беларусі (3х3). У матчы за бронзу беларускія дзяўчаты выйгралі ў зборнай Германіі — 21:16, а хлопцы — у зборнай Польшчы — 21:15.

Беларуская зборная ўтрымлівае другое месца ў колькасці медалёў, іх ужо 38.