Трое брэсцкіх чыноўнікаў падазраюцца ў атрыманні хабару

Тры чыноўнікі аб’яднання "Навукпрам", якое займалася будаўніцтвам жылля ў Брэсце, падазраюцца ў атрыманні буйнога хабару. У дачыненні да іх з 21 траўня па 25 чэрвеня 2007 года распачата восем крымінальных спраў. Як паведаміла супрацоўнік прэс-групы ўпраўлення КДБ па Брэсцкай вобласці Аксана Дзмітрук, гэтыя службоўцы падазраюцца ў вымагальніцтве ў грамадзян буйных сум грошай за спрыяльнае вырашэнне пытання пры заключэнні дагавораў аб долевым будаўніцтве жылля.

Злоўжываючы сваімі службовымі паўнамоцтвамі, значную частку грашовых сродкаў, што прыцягваюцца ад індывідуальных забудоўшчыкаў, яны не афармлялі па бухгалтарскім уліку прадпрыемства, а прымалі наяўнымі і надалей прысвойвалі.

Падчас ператрусу ў службовым кабінеце аднаго з чыноўнікаў былі канфіскаваныя чарнавыя запісы, якія ўказвалі на неаднаразовае атрыманне ім наяўных грашовых сродкаў. Мяркуецца, што зарабілі яны каля 60 тысяч долараў і 45 мільёнаў рублёў. Цяпер двое з падазроных затрыманыя, у дачыненні да трэцяга ўжытая мера - падпіска аб нявыездзе.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі