Вы тут

Трансгердарны беларус ажаніўся з каханай жанчынай у маскоўкім СІЗА

rh.by

Трансгендарны беларус узяў шлюб з каханай жанчынаў у маскоўскім СІЗА. Пра гэтую гісторыю піша “Рэгіянальная газета”. Паводле выдання, Назар Гулевіч трапіў за краты паводле абвіначавання ў махлярстве. Па пашпарце ён мужчына, пераход пакуль не ажыццявіў, але філіялагічна лічыцца жанчынай. З гэтай прычыны вязня змясцілі ў жаночы ізалятар.

Назар нарадзіўся ў Маладзечне і спачатку быў Настай, але яшчэ ў школе зразумеў, што атаясамлівае сябе з іншым гендэрам. Сваё каханне ён сустрэў у Маскве 17 гадоў таму: тады яшчэ ён афіцыйна быў жанчынай і працаваў у адным з тамтэйшым гандлёвых цэнтраў. Яму быў 21 год, а яго каханай жанчыне Алене —  33 і яна працавала ў тым самым цэнтры. Так паміж імі і завязаліся пачуцці.